Стварэнне новага пытання
Вы можаце дадаць некалькі тыпаў пытанняў у выбраную катэгорыю:
Множны выбар
Адказ на пытанне студэнт можа выбраць з некалькіх варыянтаў адказаў. Існуе два тыпы пытанняў - якія прадугледжваюць адзін або некалькі адказаў.
Кароткія адказы
Адказам на пытанне з'яўляецца слова або кароткая фраза. Дапушчальна некалькі правільных адказаў. Адказы могуць быць (або не быць) адчувальнымі да рэгістра.
Лічбавыя пытанні
З пункту гледжання студэнта, лічбавыя пытанні – гэта пытанні з кароткімі адказамі. Розніца заключаецца ў тым, што лічбавыя пытанні могуць утрымліваць дазволеную памылку. Гэта дазваляе ўстанавіць пэныя межы адказаў.
Дакладна/Недакладна
У адказ на пытанне, студэнт выбірае між дзвума опцыямі "Дакладна" і "Недакладна".
Пытанні тыпу "Дапасуй адказ"
Апытваемы атрымлівае некалькі падпытанняў разам з некалькімі адказамі. Трэба выбраць правільны адказ на кожнае падпытанне.
Звязаныя пытанні (Cloze)
Пытанні ўключаюць фрагменты тэксту (у фармаце Moodle), з рознымі пытаннямі, якія знаходзяцца ўнутры яго, шматразовым выбарам, пытаннямі для кароткага адказу, а таксама, лічбавымі пытаннямі.
Пытанні з выпадковымі варыянтамі адказаў
Дазваляе Вам выбраць некалькі пытанняў, з якіх, пры кожнай спробе студэнта прайсці тэст, будзе выбірацца адзін, выпадковым чынам.
Больш інфармацыі пра пытанні з выпадковымі варыянтамі адказаў
Выпадковае пытанне
Выпадковае пытанне ў тэсце выпадковым метадам выбіраецца з ліку пытанняў, якія пазначаны для выпадковага выбару ў катэгорыі пытанняў.
Апісанне
З фармальнага боку гэта не пытанне. Дэманструецца нейкі тэкст, які не патрабуе адказу. Можа быць выкарыстаны з мэтай лепшага тлумачэння групы пытанняў, якія за ім ідуць.
Пытанне на разлік
Пытанне на разлік прапаноўвае спосаб для стварэння лічбавых пытанняў з выкарыстаннем спецыяльных сімвалаў, якія замяшчаюцца на нейкія значэнні пры праходжанні тэста.